Афіцыйны сайт
13 снежня 2019

У Слоніме дзецям нагадалі пра правілы дарожнага руху

На сцэне Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку напярэдадні зімовых канікул артысты драматычнага тэатра прадставілі спектакль «Лясной дэтэктыў, або Хто скраў святлафор?». Героі спектакля знаёмілі школьнікаў са знакамі дарожнага руху. Перад выступам з дзецьмі правёў гутарку інспектар дарожна-патрульнай службы МО ДАІ Слонімскага РАУС Павел Уладзіміравіч Ёрш. Ён нагадаў дзецям пра меры бяспекі, да якіх неабходна звяртацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі, распавёў пра важнасць святлоадбівальных элементаў на адзенні пешахода. Таксама звярнуў увагу на недапушчэнне правядзення гульняў і катання на лыжах і санках паблізу аўтадарог.