Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.02.2020

У музеі адукацыі

Вучні 6 “А” класа СШ № 2 працягваюць сваё знаёмства з цікавымі музеямі Слоніма. Нядаўна яны наведалі музей адукацыі Слонімскага раёна, які знаходзіцца ў СШ № 3. Па дарозе школьнікі адпрацавалі навыкі па тэхніцы дарожнай бяспекі. А потым прыветлівая гаспадыня музея Ганна Васільеўна Янушэвіч пазнаёміла ўсіх з гісторыяй народнай адукацыі Слонімскага раёна з 18 стагоддзя і да сённяшніх дзён. Вучняў уразілі дзённікі, сшыткі, падручнікі, школьныя прыналежнасці, якімі карысталіся школьнікі на працягу двух стагоддзяў. Мы спрабавалі пісаць пер’евай ручкай, праводзілі матэматычныя вылічэнні з дапамогай лагарыфмітычнай лінейкі, разгледзелі падручнікі 20-60-гадоў 20 стагоддзя. Лепш пра нашу цікавую і пазнавальную экскурсію раскажуць самі вучні. Вікторыя Ельніка: – Больш за ўсё мне запомніліся 3Д акуляры, у якія мы маглі разгледзець аб’ёмныя фотаздымкі з жыцця школы. Таксама мне запомнілася пер’евая ручка, з дапамогай якой мы спрабавалі напісаць сваё прозвішча. Яшчэ мяне здзівіла , ўразіла і абравала тое, што вучні школы № 3 захоўваюць і перадаюць нашчадкам памяць і пра нас: у музеі ёсць спецыяльны альбом, прысвечаны педагогам і выпускнікам СШ № 2. У музеі таксама захаваліся падручнікі, сшыткі, дзённікі, школьнае адзенне для дзяўчынак 70-90-х гадоў мінулага стагоддзя. Дзіяна Пасюк: – Акрамя 3Д акуляраў мне спадабалася аўтаручка, у якую можна набіраць чарнілы і пісаць. Здзівіла мяне і тое, як вучні 19-20 стагоддзяў прыгожа пісалі пер’евай ручкай. Уразіла і школьная форма, якую насілі дзяўчаты ў будні і святочныя дні. Вельмі прыгожыя белыя каўнерыкі былі ў дзяўчатак! Ксенія Фядосік: – А мне запомніліся і спадабаліся сшыткі вучняў, у якіх яны вельмі прыгожа пісалі і старанна выводзілі кожную літару, а сшыткам гэтым ужо 60-80 гадоў. Уразіў каліграфічны почырк вучняў! Нам трэба павучыцца так пісаць. Цікава было палістаць і сшыткі, і дзённікі вучняў, у якіх толькі выдатныя адзнакі. Мы даведаліся і пра гісторыю школ нашага горада. Усім спадабалася прыгожая школьная форма для дзяўчынах. На жаль, мы не ўбачылі школьную форму для хлопчыкаў, але спадзяёмся, што юныя краяведы школы папоўняць свой музейны архіў і гэтым экспанатам. 

Читать далее на Слонімскі веснік: У музеі адукацыі http://www.slonves.by/?p=114828