Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.12.2020

У Какошчыцах ўрачыста адкрыта станцыя абезжалезвання

30 лістапада ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання ў вёсцы Какошчыцы. Гэта трэці падобны аб'ект, пабудаваны ў бягучым годзе на тэрыторыі Слонімскага раёна. Важна, што цяпер чыстая вада без прымешак і паху, дзякуючы асаблівай трохступеністай сістэме ачысткі, будзе паступаць у хаты не толькі жыхароў Какошчыц, але і Мельканавіч, а таксама Саленікаў: пабудавана вадаправодная сетка працягласцю 1,5 км да гэтых населеных пунктаў.