18 ліпеня па Сянькоўшчыне ліліся беларускія спевы, а ад вяселых танцаў ды розных гульняў трошкі дрыжала зямля. Так вяскоўцы ды госці з гораду адзначылі свята народнай творчасці пад паэтычнай назвай «З крыніц адвечных прыгажосці».
Далучыцца да родных традыцый можна было розным чынам. Хтосьці пайшоў да майстра Алены Мікалаеўны Міхед вучыцца вышываць абрадавы рушнік з сімваламі сонца ды зямлі, хтосьці вырашыў адведаць той самы Паўлаўскі каравай з кубачкам смачнай пахучай гарбаты, прыгатаванай траўніцай-фалькларысткай Галінай Уладзіміраўнай Захарчук.
Хтосьці зачараваўся прыгажосцю беларускага касцюма, прадэманстраванага ў дэфіле дзяўчынамі, жанчынамі і мужчынамі ў 14 розных варыянтах – святочных ды паўсядзенных. Радавалі вока і выставы майстроў Слонімшчыны, напрыклад, ткачых–85-гадовай Веры Андрэеўны Гаркавай ды яе 87-гадовай сястры Ніны Андрэеўны Роўгач. А вось самыя актыўныя танцавалі “кракавяк” і “ручаек”, прымалі ўдзел у музычных гульнях, спявалі разам с народным вакальным ансамблем “Славяначка”, народным ансамблем народная песні “Жывіца” і творчымі калектывамі філіяла “Наваселкаўскі цэнтр культуры”. Артысты-песняры падтрымалі атмасферу творчасці і вясковай непасрэднасці, улюбеннасці ў жыцце, у людзей, у родны кут.
Алена Юшкевіч
СВ
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.