Марат Леў і Ілля Астаф'еў (трэнер Аляксандр Аніська) у складзе беларускай каманды прынялі ўдзел у міжнародным онлайн-турніры Кубак Перамогі па шашках-64, які быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гульні праходзілі ў онлайн 9-10 мая на платформе playok.com. Марат заваяваў сярэбраны медаль, а Ілля Астаф'еў «бронзу». Варта адзначыць, што ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 540 спартсменаў з 24 краін. Леў Марат (злева), Ілля Астаф'еў (справа)
Таццяна Дзенісюк
Фота з архіву «СВ»
Чытаць далей на Слонімскі веснік: сланімчукі заваявалі медалі міжнароднага онлайн-турніру https://www.slonves.by/?p=120871