У суботу, 10 кастрычніка, гараджане папаўнялі запасы гародніны і садавіны - у Слоніме прайшоў чарговы сельскагаспадарчы кірмаш.
Ужо з раніцы ішоў гандаль ўздоўж гарадскога парку і на аўтамабільнай стаянцы ў мікрараёне «Энка». Мяшкі з гароднінай пакупнікі актыўна загружалі ў багажнікі сваіх машын, што сведчыла аб тым, што многія сланімчукі менавіта на кірмашы робяць пакупкі ў запас. Выбар прадукцыі быў досыць разнастайны і па даступных цэнах. У садаводаў таксама быў вялікі выбар саджанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, хмызнякоў.
Наступны сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе і ў наступную суботу, 17 кастрычніка.
СВ