Свой 70-гадовы юбілей адзначыла жыхарка вёскі Міжэвічы Слонімскага раёна Юзэфа Вітальеўна Мацыновіч. Жанчына шмат гадоў выкладала родную мову і літаратуру ў Міжэвіцкай сярэдняй школе. Зараз яна на заслужанным адпачынку. Большую частку жыцця Юзэфа Вітальеўна аддала выхаванню падрастаючага пакалення. Да сваёй працы яна заўсёды ставіліся адказна. Павіншаваць юбілярку прыйшлі старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Ганна Пятроўна Сіняк, яе намеснік Раіса Барысаўна Мароз, член савета ветэранаў педагагічнай працы Кацярына Васільеўна Несцер, а таксама адміністрацыя Міжэвіцкай сярэдняй школы — дырэктар Анета Васільеўна Аніськевіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Іванаўна Бакунова і настаўніца Алена Аляксандраўна Адамчык. Яны ўручылі кветкі і падарункі. — Добрая, ветлівая, аптымістычная, заўсёды з усмешкай, у любы момант гатовая прыйсці на дапамогу, — з такой цеплынёй гаварылі аб настаўніцы калегі. Пра жыццёвы шлях Юзэфы Мацыновіч можна будзе прачытаць у матэрыяле, які выдзе ў “СВ”.
Таццяна ДЗЕНІСЮК
Читать далее на Слонімскі веснік: Павіншавалі настаўніцу з 70-годдзем http://www.slonves.by/?p=117621