Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.06.2020

Намеснік старшыні райвыканкама Тэрэса Юшкевіч сустрэлася з калектывам рамонтнага завода

Выступы кіраўніцтва раёна перад працоўнымі калектывамі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў сталі звыклай формай працы мясцовай улады з насельніцтвам. У аўторак, 23 чэрвеня, у актавай зале ААТ «Слонімскі рамонтны завод» з працоўным калектывам прадпрыемства сустрэлася намеснік старшыні райвыканкама Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч. Яна азнаёміла прысутных з асноўнымі паказчыкамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У ходзе сустрэчы распавяла пра вынікі працы ў 2020 годзе, пра перспектывы, прывяла некаторыя лічбы. Так, у нашым раёне пражывае 63 800 чалавек. З іх 50 100 - у горадзе і 13 700 - у вёсцы. Колькасць занятых у эканоміцы на Слонімшчыне - 25 200 чалавек. Таццяна Дзенісюк. Чытаць далей на Слонімскі веснік: Намеснік старшыні райвыканкама Тэрэса Юшкевіч сустрэлася з калектывам рамонтнага завода https://www.slonves.by/?p=123083