Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у працы і сацыяльна-культурным развіцці ў 2019 годзе занесены на раённую Дошку гонару наступныя працоўныя калектывы: сярод прадпрыемстваў прамысловасці і лесагаспадарчых устаноў – адкрытае акцыянернае таварыства “Слоніммэбля”; Гродзенскае абласное ўнітарнае паліграфічнае прадпрыемства “Слонімская друкарня”; сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Імя Суворава”; сярод прадпрыемстваў будаўнічага комплексу – філіял “Дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 65” адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнічы трэст № 6”; сярод устаноў аховы здароўя – Навасёлкаўскі фельчарска-акушэрскі пункт установы аховы здароўя “Слонімская цэнтральная раённая бальніца”; сярод устаноў адукацыі – дзяржаўную ўстанову адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма”; сярод устаноў спорту – дзяржаўную ўстанову “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2 г. Слоніма”; сярод устаноў культуры – дзяржаўную ўстанову культуры “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”; сярод сельсаветаў прызнаны лепшым Жыровіцкі сельсавет. Вызначаны лепшымі па прафесіі з занясеннем на раённую Дошку гонару сярод: – кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, устаноў: Антоніка Мікалая Уладзіміравіча, генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі кардонна-папяровы-завод “Альбярцін”; Міско Алену Станіславаўну, начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Слонімскаму раёну; – спецыялістаў сельскай гаспадаркі – Лагуціка Пятра Анатольевіча, галоўнага агранома камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Імя Суворава”; – механізатараў сельскай гаспадаркі – Стаськова Мікалая Уладзіміравіча, механізатара адкрытага акцыянернага таварыства “Сянькоўшчына”; – аператараў машыннага даення кароў – Паліўнікаву Валянціну Іванаўну, аператара машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дружба-Агра”; – аператараў па дарошчванню буйной рагатай жывёлы – Леванюка Расціслава Іванавіча, аператара па дарошчванню буйной рагатай жывёлы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дружба-Агра”; – аператараў па адкорму буйной рагатай жывёлы – Астаповіча Канстанціна Аляксандравіча, аператара па адкорму буйной рагатай жывёлы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Імя Дзяржынскага”; – аператараў па догляду свіней – Ерамейчыка Ілью Аляксандравіча, заатэхніка філіяла замежнага таварыства с абмежаванай адказнасцю “Белдан”; – работнікаў птушкагадоўчай гаспадаркі – Каўша Сяргея Аляксандравіча, аператара птушкафабрык і механізаваных ферм аддзялення “Слонім” філіяла “Скідзельская птушкафабрыка” адкрытага акцыянернага таварыства “Агракамбінат Скідзельскі”; – работнікаў прадпрыемстваў сувязі – Якімовіча Уладзіміра Леанідавіча, электраманцёра Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлеком”; – работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі – Арцюха Віктара Іванавіча, жасцяншчыка жыллёва-рамонтнага эксплуатацыйнага прадпрыемства Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі; Касяніка Анатолія Аляксандравіча, слесара-рамонтніка адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі водаканал”; – работнікаў прадпрыемстваў электра-, энерга-, газазабеспячэння – Ляха Алега Анатольевіча, слесара аварыйна-аднаўленчых работ у галіне газазабеспячэння аварыйна-дыспетчарскай службы філіяла “Слонімскае вытворчае ўпраўленне” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”; – работнікаў прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку, – Крушневіча Ігара Леанідавіча, вадзіцеля адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі аграсэрвіс”; – вадзіцеляў аўтатранспартных прадпрыемстваў – Карнея Аляксандра Аляксандравіча, вадзіцеля аўтамабіля філіяла “Аўтобусны парк № 3 г. Слонім” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”; – работнікаў прадпрыемстваў гандлю – Карась Тамару Васільеўну, прадаўца магазіна “Родны кут” аг. Касцяні Слонімскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства; – работнікаў прамысловых прадпрыемстваў: Герасімчык Таццяну Васільеўну, швачку ўнітарнага рэспубліканскага вытворчага прадпрыемства “Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў”; Веялкіна Аляксандра Васільевіча, слесара па рамонту дарожна-будаўнічых машын і трактароў адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі рамонтны завод”; Лукашэвіч Людмілу Васільеўну, галоўнага тэхнолага адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі мясакамбінат”; Грушу Аляксандра Сяргеевіча, машыніста тралёвачнай лесанарыхтоўчай машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Слонімскі лясгас”; – служачых праваахоўных органаў – Харытончыка Аляксандра Іванавіча, начальніка ізалятара для часовага ўтрымання асоб, якія затрыманы або заключаны пад стражу, міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Слонімскага раённага выканаўчага камітэта; – служачых раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях – Грыпіча Рамана Алегавіча, начальніка варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”; – работнікаў сферы адукацыі – Матавіцкую Алу Аляксандраўну, настаўніка музыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма”; – работнікаў медыцынскіх устаноў – Крупнік Алену Генадзьеўну, намесніка галоўнага ўрача па родаўспамажэнню і дзяцінству ўстановы аховы здароўя “Слонімская цэнтральная раённая бальніца”; – работнікаў сферы культуры – Пятроўскую Зою Данілаўну, рэжысёра ўзорнага тэатра эстрадна-спартыўнага танца “Каскад”; – работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва – Лобан Наталлю Уладзіміраўну, сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна”; – спартсменаў, спартыўных трэнераў – Зайца Ігара Мікалаевіча, трэнера-выкладчыка дзяржаўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа № 1 г. Слоніма”.
Читать далее на Слонімскі веснік: На раённай Дошцы гонару https://www.slonves.by/?p=119759