Незвычайны занятак адбыўся ў аб'яднанні па інтарэсах «Вясёлка творчасці" дзяржаўнай установы адукацыі «Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Хлопцы, пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Анжэлы Вячаславаўны Цыдзік правялі выніковы занятак па мастацкім афармленні брошкі-ружы з натуральнай скуры. - Набліжаюцца святы - 14 лютага, 8 Сакавіка. У вас ёсць магчымасць зрабіць падарунак сваімі рукамі для любімых і блізкіх. Вельмі хочацца, каб вы ўклалі ў выраб прыемныя, пазітыўныя эмоцыі, - такімі словамі пачала занятак Анжэла Цыдзік.
Варта адзначыць, што на занятках прысутнічалі госці-музыкі - Міхаіл Саламевіч, Міхаіл Юрэня, Арцём Барышнікаў, Іван Зазуля - ансамбль гітарыстаў «Кансананс" (кіраўнік Жанна Дуброўская), якія выканалі музычныя творы. Як адзначыла ў размове з журналістам «СВ» Анжэла Вячаславаўна, што падчас кожнага творчага занятак гучыць музыка, гэта стварае неабходнае настрой, атмасферу, выхоўвае маральна-эстэтычнае стаўленне да навакольнага, развівае творчую ініцыятыву. У гэты раз гучала жывая музыка. Гэта быў своеасаблівы эксперымент, і ён атрымаўся.
Гурткоўцы дадалі, што музыка натхняе на творчесто, а заняткі ў аб'яднанні па інтарэсах «Вясёлка творчасці» спрыяюць беражлівым адносінам да экалогіі: з адходаў вытворчасці тут робяць выдатныя рэчы - вырабы, карціны са скуры і іншае. - Калі ў каго-небудзь з дзетак ёсць жаданне нешта зрабіць сваімі рукамі, можна запісацца да нас у аб'яднанне. З малодшай групай у нас праходзяць заняткі ў аўторак у 14.00, у суботу - у 9.30. Са старэйшай групай у чацвер і пятніцу ў 16.00, у суботу - у 11.00.
Чытаць далей на Слонімскі веснік: Музыка натхняе на творчасць http://www.slonves.by/?p=114979