15 лютага на базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лідар года 2020». Удзельнікамі мерапрыемства сталі 14 лідэраў дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў ўстаноў адукацыі Слонімскага раёна. Конкурс уключаў тры заданні: відэаролік «Адзін дзень з жыцця лідэра», самапрэзентацыя «Я і маё аб'яднанне», абарона сацыяльна-значнага праекта. Перамогу атрымала навучэнка СШ № 9 Лізавета Рудак, якая прадставіць наш раён на абласным этапе конкурсу.
Чытаць далей на Слонімскі веснік: Лідар года 2020 http://www.slonves.by/?p=115365