Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.03.2023

Купала і Колас у сэрцы маім

У рамках тыдня роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Слоніма” сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа пад назвай “Пакуль паэты будуць жыць – не быць Радзіме безыменнай”. Мерапрыемства сабрала аматараў паэтычнага слова 2-4 класаў. 
Кожны з ўдзельнікаў старанна рыхтаваўся. Але лёгкае хваляванне не пакідала ўсіх. Бо чытаць творы класікаў заўжды адказна. Пачатку конкурснай праграмы папярэднічаў невялікі экскурс у жыццёвы і творчы шлях Я.Купалы і Я.Коласа. Удзельнікі і госці акунуліся ў атмасферу свята беларускай паэзіі. З вуснаў маленькіх артыстаў мілагучна гучала роднае беларускае слова, якое набыло асаблівы сэнс у вершаваных радках знакамітых аўтараў. Творы змяняліся адзін за другім. “Хлопчык і лётчык”, “Ручэй”, “Спадчына”, “Усход сонца”, “Адлёт жураўлёў”.
Усім знаёмыя радкі, здаецца, гучалі па-новаму, неяк асабліва ўрачыста, запаланяючысэрцы ўсіх, хто тут прысутнічаў. Кожны ўдзельнік прадэманстраваў свой талент. Вядома, журы вызначыла пераможцаў. Але і прайграўшых тут не было. Свята завяршылася, але ніхто не спяшаўся разыходзіцца. 
Паэзія Янкі Купалы і Якуба Коласа сваёй чароўнай сілай з’яднала вучняў і настаўнікаў, удзельнікаў і гасцей. Як яднае ўвесь беларускі народ. 
Алена Якаўчык, настаўнік пачатковых класаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Слоніма” Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/kupala-i-kolas-u-serczy-maim/