Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.04.2020

Каталіцкія вернікі святкуюць Вялікдзень

 12 красавіка каталіцкія вернікі ва ўсім свеце святкуюць Вялікдзень. У слонімскім касцёле святога Андрэя ў суботу, 11 красавіка,  вернікі днем асвяцілі пакармы на стол — фарбаваныя яйкi, булкi, кілбасу i iншыя прадукты харчавання, а вечарам сабраліся на Пасхальную вігілію. Урачыстасць Вялікай Суботы пачалася з асвячэння новага вагню, ад якога была запалена вялікая васковая свечка — пасхал — сімвал уваскрослага Хрыста. Калі новы Пасхал быў унесяны ў касцел, вернікі запальвалі ад яго свечкі, перадаючы, такім чынам, адзін адному Святло Хрыста. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

Читать далее на Слонімскі веснік: Каталіцкія вернікі святкуюць Вялікдзень https://www.slonves.by/?p=119414