Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.02.2023

Чаруе душу родным словам…

Так вядзецца здаўна, ладзіцца свята – запрашаюць гасцей. 
Так адбылося і ў ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Слоніма” падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры. У госці завітала таленавітая паэтка, кампазітар, спявачка, мастак, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і Саюза пісьменнікаў Беларусі Надзея Пятроўна Салейка. Надзея Пятроўна захапіла цікавай размовай не толькі дзяцей, але і дарослых. 
Паэтка падзялілася гісторыяй уласнага жыцця: адкуль пайшлі яе карані, кім былі бацькі нашай госці. Пранікнёна гучалі вершы, прысвечаныя прыгажосці беларускай зямлі, яе людзям. Гарачымі апладысментамі слухачы сустракалі песні, складзеныя на словы паэткі. Асабліва ўразіў “Паланез Агінскага”. 
Падчас размовы прысутныя змаглі ўбачыць на прэзентацыі выявы вырабаў народнага майстра. На прыканцы сустрэчы Надзея Пятроўна запрасіла да сябе ў госці тых, хто жадае бліжэй пазнаёміцца з яе творчасцю. Вучні і настаўнікі засталіся зачарованыя родным словам, якое прагучала з вуснаў чалавека, надзеленага Божым дарам. 
Маргарыта Герасюк
 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/charue-dushu-rodnym-slovam/