Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.04.2020

БЕЛАРУСКАЯ ПІСЬМЕННАСЦЬ АД ВЫТОКАЎ ДА СУЧАСНАСЦІ – НАЦЫЯНАЛЬНЫ НАБЫТАК І ГОНАР

Пад такім дэвізам у Слонімскім раёне праходзіць конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’яўляюцца упраўленне адукацыі Слонімскага райвыканкама, масава-палітычнае выданне “Слонімскі веснік”, ТАА “Слонімскае кабельнае тэлебачанне”, літаратурнае аб’яднанне імя А. Іверса. Вучні ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Навасёлкаўскі яслі-сад – базавая школа Слонімскага раёна” Кірыенка Міхаіл, Мезенцаў Вячаслаў, Стасюкевіч Давыд, Лазута Вераніка, Грэчка Лізавета і Шалесны Аляксей з радасцю і натхненнем прынялі ўдзел у конкурсе, паказалі сваю любоў да роднай мовы і беларускай паэзіі. Настаўнікамі і навучэнцамі былі падрыхтаваны вершы на тэму “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар” і “Была вайна… Была Перамога” (прысвечана 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне). Падрыхтаваныя творы былі зняты на відэа і размешчаны ў сацыяльных сетках і на ютуб канале. Удзел у конкурсе “Жывая класіка” даў магчымасць вучням нашай школы яшчэ раз дакрануцца да роднага беларускага слова, пачуць мілагучнасць роднай мовы, спасцігнуць прыгажосць і непаўторнасць беларускай паэзіі. Пераможцы раённага этапу конкурсу чытальнікаў прымуць удзел у абласным этапе конкурсу, які адбудзецца 16 мая 2020 г. 
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рукан Алена Аляксандраўна Читать далее на Слонімскі веснік: БЕЛАРУСКАЯ ПІСЬМЕННАСЦЬ АД ВЫТОКАЎ ДА СУЧАСНАСЦІ – НАЦЫЯНАЛЬНЫ НАБЫТАК І ГОНАР https://www.slonves.by/?p=119883