Разам з вясной расцвітае і наш горад. Паўсюль ідзе абнаўленне: рамантуюцца дарогі, высаджваюцца кветкі, кусты і дрэвы. Усе мы сёння добраўпарадкоўваем жыццёвую прастору вакол сябе ў меру сіл і магчымасцей. У рамках мерапрыемстваў па вясноваму добраўпарадкаванню горада 10 красавіка работнікі Слонімскага ДУП ЖКГ распачалі дэмантаж знакаў гарадоў-пабрацімаў, устаноўленых на вуліцы Чырвонаармейскай каля будынка райвыканкама. Яны былі ўстаноўлены каля 10 гадоў таму і маюць патрэбу ў абнаўленні, таму і было прынята рашэнне адправіць іх на рэканструкцыю.