Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.02.2020

Абараняць Радзіму, дом, сваю сям'ю - прамы абавязак сапраўднага мужчыны

21 лютага ў ДУК "Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку» прайшоў урачысты сход у гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 
- Абараняць Радзіму, дом, сваю сям'ю - прамы абавязак сапраўднага мужчыны, патрыёта і грамадзяніна, - падкрэсліў, выступаючы перад прысутнымі, старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Баляслававіч Хоміч. 
Гасцей свята таксама павіншавалі камандзір 11-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі палкоўнік Максім Анатольевіч Страчылаў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Валянцін Міхайлавіч Семяняка. Многія вайскоўцы атрымалі ў гэты дзень ганаровыя граматы. Мерапрыемства завяршылася святочным канцэртам. 

 Чытаць далей на Слонімскі веснік: Абараняць Радзіму, дом, сваю сям'ю - прамы абавязак сапраўднага мужчыны http://www.slonves.by/?p=115955