«Белпошта» нагадвае пра магчымасць атрымаць пенсію на даму праз паштальёна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт арганізацыі. «З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі, вы можаце звярнуцца ў абслугоўваючае аддзяленне паштовай сувязі, каб арганізаваць выплату пенсіі (дапамогі) паштальёнам на даму», - адзначылі ў «Белпошце». Адначасова з выплатай пенсій на даму можна аплаціць камунальныя паслугі.
БелТА
Чытаць далей на Слонімскі веснік: «Белпошта»: атрымаць пенсію і аплаціць камуналку можна на хаце http://www.slonves.by/?p=118445