Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231800, г. Слоним,
ул. Красноармейская, 40
Электронная почта:
slonim-ispolkom@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01562) 5 03 11
Факс: 8-(01562) 5 04 52

17 апреля 2019

Слонімцы прынялі удзел у рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў

 У горадзе Гродна адбылося рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”. У ім актыўны ўдзел прымалі супрацоўнікі Слонімскага раённага цэнтру культуры, народнай творчасці і рамёстваў, а таксама народнае аматарскае аб’яднанне “Чараўніцы-каравайніцы “філіял” Навасёлкаўскі цэнтр культуры”. Варта адзначыць, што ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 16 раёнаў вобласці, якія прадставілі ўзоры сваіх рэгіянальных традыцыйных строяў.
Народнае аматарскае аб’яднанне “Чараўніцы-каравайніцы” прадставілі ва ўсёй красе гасцям свята нематэрыяльную культурную спадчыну Слонімскага раёна ” Традыцыя выпечкі караваеў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавая выпечка”, дзе пазнаёмілі і распавялі пра традыцыйныя абрады выпечкі вясельнага, траецкага, гасцявога і велікоднага каравая. Гасцям было прапанавана паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе шышак для каравая і паспрабаваць гэты ўнікальны прадукт. На рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі ды свята Вялікадня» былі падведзены вынікі абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодны падарунак». Слонімскія майстры таксама ўдзельнічалі ў гэтым творчым спаборніцтве, дзе прадставілі вырабы ручной працы адпаведныя велікоднай тэматыцы: пано выкананае ў тэхніцы аплікацыі саломкай Анастасія Зелянко, вышыўка крыжам Алена Міхед, пано ў тэхніцы батык Ларыса Альховік. Яны былі адзначаны дыпломамі. Памятным адарункам і Дыпломам у намінацыі “За глыбіню вобразнага раскрыцця тэмы” была ўзнагароджана Анастасія Зелянко. 


Читать далее на Слонімскі веснік: Слонімцы прынялі удзел у рэгіянальным свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў http://www.slonves.by/?p=82083