Галоўная / Аб раёне / УВЕКАВЕЧАННЕ ПАМЯЦІ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І АХВЯР ВОЙНАЎ

УВЕКАВЕЧАННЕ ПАМЯЦІ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І АХВЯР ВОЙНАЎ

УВЕКАВЕЧАННЕ ПАМЯЦІ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І АХВЯР ВОЙНАЎ
24 чэрвеня 1941 года горад Слонім быў захоплены нямецка-фашысцкімі войскамі і да 10 ліпеня 1944 года знаходзіўся пад акупацыяй.
Грозныя гады Вялікай Айчыннай вайны сталі самым суровым выпрабаваннем для сланімчан. Прах больш за 49 тысяч воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, спачывае ў Слонімскай зямлі. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 61 воінскае пахаванне перыяду Вялікай Айчыннай вайны, 4 адносяцца да перыяду лакальных канфліктаў, 3 – да перыяду першай сусветнай вайны, 1 – пахаванне вайскоўцаў замежнай дзяржавы. Усе воінскія пахаванні паспартызаваны, на ўсіх устаноўлены дзяржаўныя знакі.
Работа па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў арганізавана і праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку дзяржаўнага ўліку, пераносу воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, рэгістрацыі пахаванняў замежных вайскоўцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і вядзення аўтаматызаваных банкаў дадзеных, зацверджанай Пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2016 г. № 17, Дзяржаўнай Праграмай па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў на 2015-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2014 года № 534.
У рабоце па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў варта вылучыць наступныя асноўныя напрамкі:
 - сацыяльная падтрымка ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны;
 - аб'яднанне намаганняў па патрыятычнаму выхаванню моладзі;
 - рамонт помнікаў і добраўпарадкаванне месцаў пахаванняў абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў;
- правядзенне пошукава-даследчай работы.
***
На тэрыторыі раёна знаходзіцца 85 формаў ушанавання, з іх 69 воінскіх пахаванняў. У тым ліку 61 воінскае пахаванне, якое ўвекавечвае памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, з іх: 35 брацкіх магіл, 5 індывідуальных пахаванняў, 21 абеліск і памятны знак у месцах масавага знішчэння.
Згодна з Палажэннем аб парадку ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў у Рэспубліцы Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ажыццяўляюць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні пахаванняў абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў і ўтрыманню ў парадку наяўных на іх надмагілляў, помнікаў і мемарыяльных збудаванняў. У мэтах падтрымання належнага парадку, рамонту і добраўпарадкавання помнікаў і воінскіх пахаванняў рашэннем Слонімскага райвыканкама ад 13 красавіка 2017 г. № 317 за помнікамі і воінскімі пахаваннямі замацаваны арганізацыі і навучальныя ўстановы Слонімскага раёна.