Галоўная / Турызм і адпачынак

Турызм і адпачынак

Турызм і адпачынак 

 

У раёне налічваецца больш за 45 аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры.

Функцыяніруюць 7 аб'ектаў аграэкатурызму: «Хатка паляўнічага», які належыць ДЛГУ «Слонімскі лясгас», і аграсядзібы «Левада», «Ферадкі», «Хутар», «Хутарок на Дымарцы», «Амельнікі», «Жыровіцкае прадмесце». Для турыстаў і гасцей Слонімскага раёна аграсядзібы прапануюць пражыванне, харчаванне, анімацыйныя праграмы, разнастайныя турыстычныя маршруты, веласіпедныя паездкі, прагулкі на лыжах.

Падзейнымімерапрыемствамі для нашага раёна з'яўляюцца адкрыты рэгіянальны фестываль «Паланэз» з запрашэннем замежных дэлегацый і свята з'явы Жыровіцкай іконы Божай маці, які штогод праводзіцца 22 мая.

Дзейнічаюць экскурсійныя маршруты «Залатое кальцо Слонімшчыны», «Слонім шматканфесіянальны», «Слонім літаратурны», «Храмы Слонімшчыны: ад рэнесансу да псеўдарускага стылю», «Залатое кала Слонімшчыны: дарогамі трох войнаў».

З мэтай папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу Слонімскай зямлі функцыяніруе сайт www.slonimtour.by.

 

Турыстычная карта Слоніма

 

Турыстычныя аб'екты

 

Веладарожкі Слонімскага раёна

 

Турыстычны веламаршрут