Афіцыйны сайт
12 снежня 2019

Урокі бяспекі напярэдадні навагодніх святаў

Да наступу Новага 2020 года застаецца ўсё менш і менш часу. У чаканні навагодняга цуду і падарункаў менавіта дзеці больш за ўсё жадаюць хутчэйшага набліжэння зімовых канікул, калі яны ўдосталь змогуць атрымаць асалоду ад усімі любатамі маючых адбыцца святаў. Аднак зімовыя вакацыі спалучаныя са мноствам небяспек. У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» слонімскія ратавальнікі штодня наведваюць школы раёна і распавядаюць дзецям пра патрабаванні бяспекі пры карыстанні піратэхнічнымі вырабамі, аб небяспецы першага зімовага лёду, як бяспечна ўпрыгожыць навагоднюю ёлку і што рабіць у надзвычайных сітуацыях. Замацаваць атрыманыя веды школьнікам дапамагаюць захапляльныя конкурсы і віктарыны, у якіх дзеці спаборнічаюць не толькі ў ведах асноў бяспекі жыццядзейнасці, але і ў хуткасці і кемлівасці. Дэманстрацыя прафілактычных фільмаў і мультфільмаў з серыі «Чароўная кніга» дапамагаюць дзецям больш шырока зірнуць на магчымыя небяспечныя сітуацыі, якія іх могуць высочваць. А каб дзеці не забыліся навучанні ратавальнікаў, усім прысутным ўручаюцца маляўнічыя буклеты з рэкамендацыямі як бяспечна сустрэць Новы год. 

 Чытаць далей на Слонімскі веснік: Урокі бяспекі напярэдадні навагодніх святаў http://www.slonves.by/?p=110987