Афіцыйны сайт
16 красавіка 2019

У Слоніме былі арганізаваны бясплатныя экскурсіі

18 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Напярэдадні свята ў Слоніме, 13 і 14 красавіка, адбыўся "Фэст экскурсаводаў". У розных кутках горада, а таксама ў музеях прайшлі экскурсіі. У іх прынялі ўдзел як жыхары Слоніма, так і госці горада.