Афіцыйны сайт
14 мая 2019

Трэнер каманды ФК «Слонім-2017» Леанід Лагун: «Маладой камандзе патрэбна ваша падтрымка»

10 мая на стадыёне «Юнацтва» адбылася сустрэча футбольнай каманды «Слонім-2017» з заўзятарамі. На сустрэчы абмяркоўвалася многае. Трэнер каманды Леанід Лагун стараўся адказаць на ўсе пытанні, што цікавяць сланімчан. Ішла размова аб сітуацыі вакол траўміраваных гульцоў. На дадзены момант з гульні выпала некалькі дасведчаных футбалістаў, у іх ліку капітан каманды Уладзімір Харланаў, а таксама Рэнат Ашыраў, які напісаў заяву за свой рахунак і будзе пакуль лячыцца на радзіме. А наша задача, ня апусціцца ніжэй месца, на якім мы завяршылі мінулы сезон, - адзначыў галоўны трэнер. А таксама дадаў, што каманду ён не кіне, як бы не было цяжка.