Афіцыйны сайт
3 чэрвеня 2019

Свята дзяцінства ў Слоніме

 
1 чэрвеня ў Слоніме прайшло яркае і маляўнічае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню дзяцінства. Ўрачыстасці пачаліся ў раённым цэнтры культуры і адпачынку, дзе на вялікай сцэне адбыўся XI фестываль «Вясновая кропель». Ўдзел у канцэртнай праграме прынялі творчыя калектывы дашкольных устаноў Слонімшчыны. Маленькія танцоры і спевакі прадэманстравалі гледачам свае таленты. На працягу двух гадзін у глядзельнай зале не змаўкалі апладысменты. Апагеем фестывалю стала ўручэнне заслужаных узнагарод.