Афіцыйны сайт
20 ліпеня 2020

Слонімцы на «Славянскім базары”

Слонімскія майстрыхі, супрацоўнікі ДУК «Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў», прымаюць удзел у адкрытым свяце-конкурсе, які праходзіць у рамках XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Нагадаем, што на кірмашы рамёстваў «Горад майстроў» свае творчыя работы прадстаўляюць майстар саломапляцення Анастасія Зелянко, майстар народных промыслаў і рамёстваў Алена Міхед, майстар народных промыслаў і рамёстваў Іна Пацынка, майстар мастацкага роспісу Ларыса Альховік, майстар народных промыслаў Алеся Несцяровіч, майстар мастацкага роспісу Аляксандра Мароз. – Прыемная абстаноўка. Мы проста жывём у творчай атмасферы, і нам вельмі падабаецца. Тут шмат майстроў з розных куткоў Беларусі, а таксама ўмельцаў з іншых краін. Нашы работы ўдзельнікі і госці свята ўжо ацанілі, актыўна падыходзяць, разглядаюць, асабліва роспіс па шкле, вышыўку, аплікацыю саломкай. Адзначу, што на фоне іншых дамоў рамёстваў слонімцы выглядаюць вельмі годна. А яшчэ мы апрануты ў традыцыйныя строі, якія зроблены сваімі рукамі. Яны вельмі яркія, прыкметныя. На нас звяртаюць увагу, фатаграфуюцца з намі. Сам горад Віцебск вельмі цудоўны, шырокія і дагледжаныя вуліцы, вельмі прыгожы парк з газонамі і кветкамі, — распавяла загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў», майстар саломапляцення Анастасія Зелянко. 
Таццяна ДЗЕНІСЮК  
Читать далее на Слонімскі веснік: Слонімцы на «Славянскім базары” https://www.slonves.by/?p=124518