Афіцыйны сайт
12 красавіка 2019

Слонімскай спартыўнай школе № 2 падарылі лодкі і вёслы

 У чацвер, 11 красавіка, на базе спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву № 2 прайшоў дзень адчыненых дзвярэй у рамках мерапрыемства «запішам у спартыўную школу».Варта адзначыць, што выхаванцы СДЮШАР № 2 нядрэнна выступаюць на міжнароднай арэне і паказваюць Слонім з лепшага боку, а школа прызнана лепшай спартыўнай школай 2018 года.У сувязі з гэтым Генадзь Баляслававіч Хоміч, старшыня райвыканкама, падчас мерапрыемства ўручыў ад Слонімскага раённага выканаўчага камітэта падарункі, чатыры лодкі - каноэ адзіночка і байдаркі адзіночкі, а таксама чатыры вёслы. Лодкі былі спушчаны на ваду, а выхаванцы прадэманстравалі на іх сваё майстэрства.