Афіцыйны сайт
17 ліпеня 2019

Сланімчанка Вераніка Леанюк заваявала «золата» моладзевага чэмпіянату Еўропы

 Чэмпіянат Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ сярод моладзі прайшоў у горадзе Рашыцэ (Чэхія). Выхаванка СДЮШАР № 2 Слоніма Вераніка Леанюк ў катэгорыі юніёркі на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 м перасекла фінішную рысу першай і заваявала залаты медаль. Спартсменка таксама стала бронзавым прызёрам на дыстанцыі 200 м. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каля сямісот спартсменаў з 35 краін.