Афіцыйны сайт
28 сакавіка 2019

Ордэна Маці ўдастоена Марыя Мазоль

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, жыхарка вёскі Грынкі Слонімскага раёна Марыя Мазоль ўзнагароджана Ордэнам Маці. Муж і жонка Мазоль нарадзілі і выхоўваюць пецярых дзяцей: двух хлопчыкаў і трох дзяўчынак ва ўзросце ад дзевяці гадоў да аднаго года. У працавітай сям'і пануе парадак і паразуменне. Муж і жонка - адказныя і клапатлівыя бацькі. Віншуем Вас, Марыя Анатольеўна, з узнагародай!