Афіцыйны сайт
25 ліпеня 2019

Новы прадуктовы магазін у Слоніме сустрэў першых пакупнікоў

 
У сераду, 24 ліпеня, адбылося адкрыццё новайхарчовай крамы Слонімскага гандлёвага прадпрыемства "Світанак". Сланімчан, якія жадаюць стаць першымі пакупнікамі новага магазіна, сабралася нямала. На працягу ўсяго святочнага працоўнага дня гандлёвага аб'екта кожны пакупнік атрымліваў у падарунак на выбар мінеральную ваду або прысмакі. Крама працуе па вуліцы Школьная, паблізу цэнтральнага рынку (у былым будынку абутковага магазіна "Чаравічак"). Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам "СВ" дырэктар СТ ААТ "Світанак" Алена Міхайлаўна Сіняк, адкрыты пятнаццаты магазін гандлёвай сеткі.
- Гэта зусім новы фармат крамы, гандлёвая плошча - трыста квадратаў. Пастараліся прадставіць шырокі асартымент ўсіх тавараў. Будзе прапанована пакупнікам садавіна і гародніна, і астуджаная прадукцыя. Мы будзем рабіць паўфабрыкаты з мяса птушкі і з свініны, пастараемся радаваць людзей добрымі коштамі.
Мы зрабілі падарунак і жыхарам горада і раёна, і самім сабе, так як адкрылі магазін напярэдадні прафесійнага свята - Дня работнікаў гандлю, - дадала Алена Сіняк. Пакуль аб'ект працуе ў тэставым рэжыме з 8.00 да 21.00.

Чытаць далей на Слонімскі веснік: Новы прадуктовы магазін у Слоніме сустрэў першых пакупнікоў http://www.slonves.by/?p=91086