Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.06.2020

На вуліцы Войкава гарэў нежылы дом

2020/06/08 ў 04:26 у цэнтр аператыўнага кіравання Слонімскага РАНС паступіла паведамленне аб узгаранні нежылога дома па вуліцы Войкава ў г.Слоніме. Пажар убачыла жанчына, якая жыве ў суседнім доме, пра што адразу ж паведаміла ў службу МНС. Пасля прыбыцця да месца здарэння пажарных падраздзяленняў агнём ужо быў ахоплены дах будынка. Для ліквідацыі пажару выратавальнікам спатрэбілася менш за 20 хвілін. У выніку знішчаны дах дома і веранда, пашкоджаны сцены і перакрыцце. На момант пажару будынак электрыфікаваны не быў, а печы былі часткова разабраны. Як высветлілася пазней, памяшканні часцяком служылі прыстанкам для грамадзян без пэўнага месца жыхарства. Дакладную прычыну пажару і вінаватых асоб трэба будзе ўсталяваць у ходзе праверкі. 

Чытаць далей на Слонімскі веснік: На вуліцы Войкава гарэў нежылы дом https://www.slonves.by/?p=122127