Афіцыйны сайт
3 красавіка 2019

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначылі ў Слоніме

2 красавіка ў актавай зале СШ № 8 адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае яднанню двух народаў - Беларусі і Расіі. На свята былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў горада і раёна. Таксама ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Мечыслававіч Таргонскі, намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Кацярына Янаўна Руткоўская, начальнік упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч, начальнікі службаў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, а таксама кіраўнікі арганізацый.
З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў Алег Мечыслававіч Таргонскі. Ён адзначыў, што Дзень яднання народаў братэрскіх краін з'яўляецца пацвярджэннем расійска-беларускай дружбы. - Гістарычная памяць і ўзаемная падтрымка, - сказаў О.М. Таргонскі, - заўсёды былі, ёсць і будуць для нас найважнейшай каштоўнасцю, яркім арыенцірам, а  імкненне да сумеснага будавання, якое ідзе ад сэрцаў людзей, будзе абавязкова рэалізавана. Для гасцей мерапрыемства педагогі і навучэнцы сярэдняй школы падрыхтавалі выдатны канцэрт. Хлопцы выконвалі патрыятычныя песні. Бурнымі авацыямі гледачы дзякавалі артыстам за выкананне запальных танцаў, класічнай і народнай музыкі.