Афіцыйны сайт

Культура

 






Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Слонімскага райвыканкама

Начальнік аддзела –
Юнчыц Наталля Станіславаўна, тэл .: (01562) 5 06 60
Прыём грамадзян: кожная першая і трэцяя серада месяца
з 8-00 да 14-00
«Прамая тэлефонная лінія»: першая субота квартала
з 9-00 да 12-00 тэл. 5 06 60

Намеснік начальніка аддзела –
Грасевіч Наталля Міхайлаўна, тэл .: (01562) 5 06 41

Сакратар - Лешко Наталля Мікалаеўна, тэл .: (01562) 5 06 63

Галоўны бухгалтар - Беразняцкая Ірына Іванаўна, тэл .: (01562) 50652

Рэквізіты:
231799, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць,
г.Слонім, вул.Чырвонаармейская, д.40
тэл. / факс: (01562) 50663
e-mail: slonim-ok@tut.by
адрас сайта: http://oirkm.by/
Разліковы рахунак  BY94AKBB360452500061564100000
Код банка  AKBBBY21402

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта створаны ў адпаведнасці з рашэннем Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ад 24 чэрвеня 2013г. № 446 «Аб рэарганізацыі і перайменаванні структурных падраздзяленняў Слонімскага раённага выканаўчага камітэта» і з'яўляецца структурным падраздзяленнем райвыканкама з правамі юрыдычнай асобы.
Аддзел ажыццяўляе наступныя функцыі:
1. забяспечвае выкананне заканадаўства ў галіне ідэалагічнай, інфармацыйнай і маладзёжнай палітыкі, у сферы культуры, свабоды сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацый;
2. каардынуе работу дзяржаўных і іншых арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Слонімскага раёна;
3. арганізуе вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне вопыту ідэалагічнай, інфармацыйнай, выхаваўчай работы намеснікаў кіраўнікоў, якія арганізуюць ідэалагічную работу;
4. арганізуе работу інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама, правядзенне дзён інфармавання;
5. арганізуе правядзенне сацыялагічных апытанняў;
6. забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў з грамадскімі аб'яднаннямі і аказанне ім арганізацыйна-метадычнага забеспячэння;
7. аказвае метадычную і інфармацыйную дапамогу органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
8. арганізуе правядзенне прэс- канферэнцый, сустрэч журналістаў з прадстаўнікамі ўлады;
9. аналізуе і каардынуе інфармацыйна-ідэалагічную дзейнасць рэдакцыі раённай газеты, электронных сродкаў масавай інфармацыі,  размешчаных на тэрыторыі Слонімскага раёна;
10. разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, звароты грамадзян;
11. ажыццяўляе рэгуляванне дзейнасці падпарадкаваных арганізацый, ажыццяўляе ў іх падбор кіруючых кадраў;
12. ажыццяўляе меры па падтрымцы таленавітай моладзі;
13. арганізуе і праводзіць спартыўна-масавую работу, культурныя мерапрыемствы з моладдзю і падлеткамі па месцы жыхарства, каардынуе работу студэнцкіх атрадаў;
     14. арганізуе правядзенне фестываляў, аглядаў, конкурсаў, выстаў і іншых культурных мерапрыемстваў;
     15. арганізуе і садзейнічае ажыццяўленню мерапрыемстваў па выяўленні, уліку, вывучэнні і ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей;
16. аналізуе стан і дынаміку этнаканфесійных працэсаў, міжнацыянальных і міжканфесійных адносін на тэрыторыі Слонімскага раёна;
17. ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку разглядае матэрыялы, прадстаўленыя на рэгістрацыю (ліквідацыю) рэлігійных суполак і рыхтуе адпаведныя праекты рашэнняў райвыканкама;
18. ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.